У цэнтры Брэста па дрэвах бегала ігуана (фота)
У цэнтры Брэста на вуліцы Чырвонасцяжнай 17 верасня каля 13.30 заўважылі ігуану. Жывёла залезла на дрэва, але не змагла схавацца, піша virtualbrest.by.
Ігуана — буйная расліннаедная яшчарка. Яе радзіма — Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка. Даўжыня цела ад носа да кончыка хваста звычайна складае 1,5 м.
У Брэсце ігуаны, натуральна, не водзяцца. Каб жывёла не палохала брэстаўчан, не звыклых да такога відовішча, ігуану злавілі і пасадзілі ў аб'ёмную сумку.
Гаспадара знайшлі да вечара дзякуючы публікацыі.