У цэнтры Гродна існаваў падземны горад
Пра гэта сцвярджае відавочца разбурэння ў 1961-м Фары Вітаўта Аляксандр Сямчук.
Прыгожы і велічны храм быў узарваны савецкімі ўладамі. Сямчук тады працаваў кіроўцам самазвала і вывозіў тое, што засталося пасля выбуху. Ён з калегамі знайшоў у руінах жалезны люк ды, асвятляючы шлях паходняй, пайшлі ў падзямелле. Тунэлі разыходзіліся пад храмам у розныя бакі, кажа Аляксандр Сямчук.
За "самачыннае расследаванне" кіроўца тады атрымаў 15 сутак арышту.
Гісторыкі кажуць, што сур'ёзных даследаванняў падзямелляў у Гродне не было, таму цяжка з упэўненасцю казаць, ці яны сапраўды існавалі, а можа і існуюць. Для гэтага патрэбныя немалыя грошы, адмысловая тэхніка і група спецыялістаў, піша газета "Вечерний Гродно".
На здымках: Аляксандр Сямчук, які сцвярджае, што сам бачыў падземны горад; падмурак Фары Вітаўта, раскапаны ў 1990-х.