У цэнтры Мінска гарэла лазня, эвакуявалі 30 чалавек (фота)

Прыкладна ў 15.30 мінскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што загарэлася парыльня ў лазні на вуліцы Маскоўскай. 

Паводле папярэдняй версіі, як перадае сайт МНС, на трэцім паверсе ў мужчынскім аддзяленні загарэлася драўляная ашалёўка. Ратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек з палаючага будынку. Пацярпелых няма. 

У выніку пажару пашкоджаная ашалёўка, закураныя сцены. Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі