У чацвер на дарогах амаль па ўсёй Беларусі прагназуецца галалёдзіца
Зімовая дарога
У чацвер, 8 лютага, на дарогах амаль па ўсёй Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) прагназуецца галалёдзіца. Невялікія ападкі (снег, мокры снег і дождж) магчымыя ўначы і раніцай на поўдні краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 градуса на Брэстчыне да -14 на поўначы Беларусі (у Мінску — 7-9 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +2 (у сталіцы — ад -2 да -4, на паўночным усходзе месцамі да -8 градусаў).
У наступныя дні крыху пахаладае — да 15-18 марозу месцамі ўначы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.