У чацвер у Беларусі будзе без істотных ападкаў
У чацвер, 16 лістапада, у Беларусі будзе без істотных ападкаў. Невялікі дождж магчымы толькі ўначы і раніцай. Вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -1 да +4 градусаў (у сталіцы — плюсавая тэмпература), у дзённыя гадзіны — 2-7 градусаў цяпла (у Мінску — ад +5 да +7).