У чацвер у Беларусі будзе да 27 градусаў цяпла
У бліжэйшыя дні прагназуюцца ападкі / t.me/ptushkafota/
У чацвер, 18 траўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, уначы месцамі на захадзе — дажджы моцныя. Сіноптыкі папярэджваюць і пра навальніцы, якія магчымыя ў асобных раёнах краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 на захадзе да +16 на Гомельшчыне, у дзённыя гадзіны — ад +10 на захадзе да +27 градусаў на паўднёвым усходзе.
У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Толькі ў суботу будзе пераважна без ападкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.