У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы і да +25
Па большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы / pexels.com
У чацвер, 29 чэрвеня, у нашай краіне будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень пры навальніцах — парывісты, а месцамі — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-16 цяпла. Удзень чакаецца ад +18 па ўсходзе да +25 па захадзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.