У чацвер у Беларусі чакаюцца моцны вецер і снег з дажджом
Дождж у студзені
У чацвер, 25 студзеня, у Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 14 м/с, на ўдзень на Брэстчыне — да 18 м/с. Прагназуюцца снег, мокры снег і нават дождж. У дзённыя гадзіны магчымае наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе складаць ад -1 да +5 градусаў. У Мінску ўначы чакаецца ад 0 да +2, удзень — 1-3 цяпла.
У пятніцу ўмовы надвор'я істотна не зменяцца, а ў суботу пахаладае (да -9 уначы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.