У чацвер у Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 14 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Уначы ў паўднёва-ўсходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Слупок паветра ўначы пакажа -1...-7 градусаў, пры праясненнях ён апусціцца да 8-10 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад -2 да +4 градусаў.