У чацвер у Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег

У чацвер у Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 21 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег.

Вецер будзе паўночна-заходні 6-11 метраў за секунду, у многіх раёнах парывы ла 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — плюс 11-13 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі