У чацвер у Беларусі захваецца спёка — да +34
У Беларусі зноў будзе спякотна / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 17 жніўня, у Беларусі прагназуюць пераменную воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 16-22 вышэй за нуль, месцамі будзе 13-15 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +28...+34.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.