У Чэрвеньскім раёне згарэла 580 тон саломы

На сельскагаспадарчым прадпрыемстве ў Чэрвеньскім раёне Міншчыны ўвечары 11 красавіка адбыўся вялікі пажар. Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў вёсцы Жураўковічы на прадпрыемстве "Унібокс".

Ратавальнікі атрымалі паведамленне, што гараць чатыры скірды саломы. У выніку агонь знішчыў 580 тон саломы, 20 тон работнікам МНС удалося выратаваць.

Пацярпелых на пажары няма, яго прычына высвятляецца.

Фота — invictory.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі