У чым абвінавачваюць фігурантаў "Справы Кныровіча"

У чым абвінавачваюць фігурантаў "Справы Кныровіча"

Фігурантам гучнай справы аб злоўжываннях у сістэме ЖКГ выстаўленыя абвінавачанні. На 11 чалавек прыходзяцца тры артыкулы: дача хабару (арт. 431), атрыманне хабару (арт. 430), ухіленне ад падаткаў (арт. 243).

Каротка:

У чым абвінавачваюць фігурантаў "Справы Кныровіча"

А. Кныровіч — частка 2 артыкула 243;
І. Максімаў — частка 2 артыкула 243, частка 2 артыкула 431;
Я. Папоўскі — часткі 1 і 2 артыкула 431;
А. Кускоў — частка 2 артыкула 243;
Ул. Дашкевіч — частка 2 артыкула 243;
А. Жур — частка 1 артыкула 430;
М. Аўдзейчук — частка 1 артыкула 430;
М. Даніловіч — частка 1 артыкула 430;
А. Клец — частка 2 артыкула 430;
І. Сцішонак — частка 2 артыкула 430;
А. Калтуноў — частка 1 артыкула 430.

Дзмітрый Пабяржын, Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі

Кіраўнік групы кампаній "Сармат-СТІ" Аляксандр Кныровіч абвінавачваецца толькі ва ўхіленні ад падаткаў. Па версіі КДБ, які ўвечары 25 студзеня затрымаў бізнесмена, яго падначаленыя "забяспечвалі правядзенне "заказных" біржавых таргоў для рэалізацыі дарагой прадукцыі — папярэдне тэрмаізаляваных труб". А газета Адміністрацыі прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня" заяўляла, што "следства мае звесткі пра арганізатарскую ролю дырэктара прадпрыемства ў справе пра "заказныя" таргі".

Намеснікі Кныровіча па фінансах і эканоміцы І. Максімаў ды па камерцыйных пытаннях Я. Папоўскі атрымалі розныя абвінавачанні. Максімава абвінавачваюць па частцы 2. артыкула 243 і частцы 2. артыкула 431 Крымінальнага кодэкса, гэта ўхіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры і дача хабару паўторна ці ў асабліва буйным памеры. Папоўскага — толькі ў дачы хабару, але адразу па дзвюх (1 і 2) частках артыкула 431.

Яшчэ двое супрацоўнікаў ТАА "СарматТэрмаІнжынірынг": сузаснавальнік фірмы Ул. Дашкевіч і вядучы эканаміcт А. Кускоў — абвінавачваюцца па той жа частцы 2. артыкула 243, што і Аляксандр Кныровіч. Па версіі следства, яны ўхіляліся ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Прадпрымальнікам пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без яе, з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю ці без яе.

У чым абвінавачваюць фігурантаў "Справы Кныровіча"
ПІ-трубы, за продаж якіх селі ўсе гэтыя людзі.

Пяцёра чыноўнікаў са структуры ЖКГ абвінавачваюцца ў атрыманні хабару. А. ЖурМ. Аўдзяйчук ды М. Даніловіч праходзяць па частцы 1. артыкула 430 — ім пагражае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. А. Клец ды І. Сцішонак праходзяць па частцы 2. таго ж артыкула: "Атрыманне хабару паўторна, ці шляхам вымагальніцтва, ці групай асобаў па папярэдняй змове, ці ў буйным памеры". Санкцыі па ёй больш сур'ёзныя — абмежаванне волі ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Брокера А. Калтунова таксама абвінавачваюць у дачы хабару па частцы 1 артыкула 430.

У спісе тых, каму прад'яўленае абвінавачанне, няма Н. Казлоўскай, вядучага спецыяліста па знешнеэканамічнай дзейнасці ТАА "СарматТэрмаІнжынірынг", пра затрыманне якой таксама паведамляў КДБ. Дзмітрый Пабяржын у адказ на пытанне Еўрарадыё пра яе лёс сказаў, што мог адбыцца тэхнічны збой, але падкрэсліў, што ў спісе, які перадалі яму следчыя, няма іншых прозвішчаў, акрамя пералічаных вышэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі