У Данецку баевікі захапілі будынак Нацбанка
Баевікі ў панядзелак захапілі ўпраўленне Нацбанка Украіны і Міністэрства даходаў і збораў Украіны ў Данецкай вобласці.
Як інфармуе news.liga.net, будынкі занялі ўзброеныя людзі з апазнавальнымі знакамі батальёна "Усход".
Пасля гэтага баевікі ўзялі пад свой кантроль будынак абласнога казначэйства.
Старшыня Данецкай абласной адміністрацыі Сяргей Тарута заявіў, што гэта будзе мець самыя згубныя наступствы для жыхароў вобласці. "Спыняцца выплаты ўсіх заробкаў бюджэтнікам, пенсій, дапамог. Сотні тысяч людзей застануцца без належных ім грошай — пры тым, што дзяржава мае ўсе рэсурсы, каб выконваць усе свае абавязанні перад грамадзянамі", — гаворыцца ў заяве Таруты.
Фота — news.liga.net