У Докшыцкім раёне забілі невядомую жывёлу (фота)

Работнікі мясцовай малочна-таварнай фермы злавілі невядомую жывёлу, якая нападала на кароў і цялятаў. А потым забілі яе.

Труп забраў і перавёз на тэрыторыю ветэрынарнай станцыі галоўны ветэрынарны лекар Докшыцкага раёна Алесь Салаўёў. Ён распавёў, што жывёла была не адна, яшчэ дзве такія здолелі уцячы. Ветэрынар не можа назваць від жывёлы. Гаворыць, што і паляўнічыя спрачаюцца.

Паляўнічы з Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, Дзяніс Паўлавіч, выказаў здагадку, што гэта мутант: “Я бачыў труп гэтай жывёлы на тэрыторыі ветстанцыі. Цяжка сказаць, хто б гэта мог быць. Думаю, мутант нейкі. Для мяне так на гіену падобна. Нешта ў ім лісінае, нешта ад янота, нешта ад сабакі.

Галоўны ветэрынарны ўрач Докшыцкага раёна Алесь Салаўёў не бачыць сенсацыі ў гэтым выпадку і збіраецца проста спаліць труп жывёлы, паведамляе сайт kraj.by.

Тым часам невядомы звер з-пад Докшыцаў вельмі падобны да янотападобнага сабакі, забітага нядаўна ва Украіне. Там яго першапачаткова прынялі за таямнічую "чупакабру".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі