У дзень цвярозасці ў выцвярэзнікі Мінска трапілі 18 чалавек
У дзень цвярозасці, які адбыўся ў Мінску 14 лютага, у выцвярэзнікі з вуліц горада былі дастаўленыя 18 чалавек.
У медыцынскім выцвярэзніку паведамілі, што гэтая звычайная колькасць п'яных за суткі. Напрыклад, 15 лютага да іх трапілі 14 чалавек.
Нягледзячы на гэта, як інфармуе “Інтэрфакс”, мінская міліцыя станоўча ацэньвае вынікі дня цвярозасці, калі ў сталічных крамах быў забаронены продаж алкаголю.
Па словах начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ўладзіміра Навіткевіча, у Мінску скарацілася колькасць злачынстваў на сямейна-бытавой глебе, а моладзь 14 лютага была цвярозая.
Па колькасці спіртных напояў на душу насельніцтва беларуская сталіца ўваходзіць у тройку лідэраў сярод еўрапейскіх сталіц - амаль 12 літраў абсалютнага алкаголю на чалавека ў год. У такой жа колькасці п'юць толькі ў Маскве і Вільні — па 56 бутэлек гарэлкі ў год на аднаго чалавека.