У Егіпце расстралялі 34 удзельнікаў сядзячай забастоўкі?
Пра гэта заявіў рух "Браты-мусульмане", які працягвае выступленні ў абарону зрынутага войскам і апазіцыяй прэзідэнта Мухамеда Мурсі.
Як паведамляе Reuters, здарэнне адбылося каля будынка Рэспубліканскай гвардыі ў Каіры. Мяркуецца, што менавіта там утрымліваюць Мурсі.
Паводле іншых звестак, ёсць толькі параненыя. Прадстаўнікі войска заявілі, што была спроба "групы тэрарыстаў" ўзяць комплекс будынкаў штурмам, таму давялося страляць.
Нагадаем, працяглы час у Егіпце адбываліся выступленні апазіцыі, якая абвінавачвала прэзідэнта ў тым, што ўладу ў краіне манапалізавалі "Браты-мусульмане", з гэтай арганізацыі якраз і выйшаў Мухамед Мурсі. Яго таксама папракалі ў невыкананні перадвыбарчых абяцанняў і ў няўменні кіраваць краінай, што прывяло да "эканамічнага і палітычнага крызісу".
У ноч на 4 ліпеня армія Егіпта адхіліла Мурсі, часова прыпыніла дзеянне канстытуцыі і даручыла старшыні Канстытуцыйнага суда краіны Адлі Мансуру на пераходны перыяд выконваць абавязкі кіраўніка краіны. Адхілены ад улады прэзідэнт з гэтым не пагадзіўся і заклікаў сваіх прыхільнікаў не дапусціць "парушэння законнасці".
Фота — ria.ru