У электрычцы Мінск-Баранавічы зарэзалі чалавека
Па факце забойства ў электрычцы распачата крымінальная справа / @skgovby
У электрычцы Мінск-Баранавічы напярэдадні ўвечары загінуў чалавек. Меркавана ён пасварыўся з іншым пасажырам, пасля чаго той дастаў нож і ўдарыў апанента, распавялі ў Следчым камітэце.
Пацярпелы — 48-гадовы жыхар Стоўбцаў. Другі ўдзельнік канфлікту — 60-гадовы мужчына з Мінска.
Пасля ўдару нажом у шыю, мужчына яшчэ змог дайсці да суседняга вагона, але там упаў і памёр.
Падазраванага затрымалі. Падчас асабістага ператрусу ў яго знайшлі нож. Распачата крымінальная справа па п. 13 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.