У Ельскім раёне сутыкнуліся тры камбайны

У Ельскім раёне сутыкнуліся тры камбайны

У Ельскім раёне ў гаспадарцы "Дабрынь" сутыкнуліся тры камбайны. Іх не павезлі на ноч на мехдвор, а пакінулі на полі (відаць, эканомілі паліва) і не зачынялі. Вартаўніком быў 20-гадовы хлопец. Раніцай яго 14-гадовы брат вырашыў "пакатацца" на камбайне. Ён дапусціў сутыкненне з іншым камбайнам, у якім быў брат. У выніку пашкоджаныя жняяркі. Быў зачэплены і трэці камбайн.

Хлопцы прыдумалі гісторыі пра паляўнічых, якім нібыта камбайны перашкаджалі, і яны іх перагналі ў іншае месца. Але міліцыянеры высветлілі, што адбылося насамрэч. У дачыненні малодшага брата распачалі крымінальную справу па факце ўгону машыны, піша gp.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі