У ФК "Мінск" змяніўся галоўны трэнер
За чатыры туры да заканчэння чэмпіянату Беларусі па футболе ў ФК "Мінск" змяніўся галоўны трэнер. Замест Сяргея Яромкі на гэтую пасаду прызначаны Віталь Тараканаў, які ў цяперашнім сезоне трэніраваў дубліруючы склад каманды.
Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", у клубе спадзяюцца, што пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера "Мінск" здолее захаваць месца ў вышэйшай лізе. Нагадаем, цяпер каманда займае 12-е месца і знаходзіцца ў "зоне вылету".
Што датычыць Сяргея Яромкі, дык ён застаўся ў ФК "Мінск" на пасадзе спартыўнага дырэктара.