У Гальшанах каля сцен замку праходзіць фестываль старажытнай музыкі

Першы фестываль старажытнай музыкі "Гальшанскі замак" адкрыўся 3 кастрычніка ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна. Ён праходзіць каля сцен замку магнацкага роду Сапегаў, які з'яўляецца помнікам архітэктуры канца XVI — пачатку XVII стагоддзя. Кульмінацыяй фэсту стане канцэрт гурта "Стары Ольса". Таксама адбудзецца тэатралізаванае шэсце з удзелам калектываў старажытнай музыкі і рыцарскіх клубаў, святочны салют.

БелаПАН адзначае, што мерапрыемства праводзіцца напярэдадні 400-годдзя Гальшанскага замку, якое будзе святкавацца ў наступным годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі