У Гомелі цыганка ўзяла ў пенсіянеркі 3000 долараў за зняцце сурокаў
У Гомелі 6 лютага цыганка выбавіла ў пенсіянеркі больш за тры тысячы долараў. Як паведаміў БелаПАН, у міліцыю звярнулася 58-гадовая жыхарка Гомеля. Яна скардзілася, што на вуліцы цыганка пад нагодай зняцця сурокаў вымантачыла ў яе грошы. Міліцыянты распачалі крымінальную справу, асоба махляркі высвятляецца.
Дарэчы, факты махлярства былі зарэгістраваныя ў мінулыя выходных у Жлобіне і Мазырскім раёне. У Жлобіне 8 лютага пад нагодай продажу мёду ў кватэру да 70-гадовага пенсіянера ўвайшла невядомая і скрала 1,5 млн рублёў.
У Мазырскім раёне махлярка, якая прадставілася сацыяльным працаўніком, прапанавала 78-гадовай жанчыне памяняць грошы. У выніку пенсіянерка пазбавілася 1,7 млн рублёў. Па фактах махлярства распачатыя крымінальныя справы.