У Гомелі мужчына адбіваў таварыша ў міліцыі, ударыў сілавіка нагой у галаву
У Гомелі мужчына адбіваў таварыша ў міліцыі, падскочыў і ўдарыў сілавіка нагой у галаву. У яго дачыненні распачалі крымінальную справу за гвалт у адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося яшчэ 7 чэрвеня. У мясцовай кавярні ўзнікла сварка паміж мужчынамі, якія ўжывалі алкагольныя напоі. Нарад міліцыі не даў распачацца канфлікту, затрымаў 32-гадовага мужчыну, якога палічыў завадатарам. Для разбіральніцтва яго павялі ў бліжэйшы апорны пункт міліцыі.
У бліжэйшым двары да міліцыі і затрыманага падбеглі двое знаёмых апошняга, якія з ім адпачыалі ў кавярні. Яны патрабавалі адпусціць таварыша, а калі з гэтага нічога не выйшла, 29-гадовы мужчына напаў на аднаго ў міліцыянераў і ўдарыў яго.
Зламыснікаў затрымалі з дапамогай супрацоўнікаў мясцовага аддзела Дэпартамента аховы. На завадатара канфлікту склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, на іншых — за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. А аднаму з апошніх пагражае і крымінальная адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.