У Гомелі мужчына забраўся на 36-метровую вышку і пагражае суіцыдам (фота)

Як піша odsgomel.org, прыкладна ў 11.30 на чыгуначным вакзале Гомеля мужчына забраўся на вышку вышынёй 36 метраў каля чыгункі. Ён пагражае скочыць уніз.



На месцы здарэння працуюць выратавальнікі, якія імкнуцца перашкодзіць суіцыду. Паведамляецца, што пад вышкай была знойдзеная сумка з дакументамі на імя 33-гадовага жыхара Брэста. Аднак пакуль невядома, ці належыць знойдзеная сумка з дакументам мужчыну, які знаходзіцца на вышцы.



З ім працуе псіхолаг выратавальнікаў, але пакуль што ён не ўгаварыў мужчыну злезці. Той не ўступае ў дыялог, пры спробах наблізіцца да яго падыходзіць да краю вышкі. Унізе ратавальнікі ўжо разгарнулі так званы «куб жыцця". Таксама на месца здарэння прыбыў спецыяльны пад'ёмнік "Бронтэ". На месцы здарэння знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі і лекары.



Фота — onliner.by і odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі