У Гомелі сілавікі затрымлівалі падлеткаў
Затрыманні ў Гомелі / t.me/flagshtok
У гандлёвым цэнтры "Сакрэт" у Гомелі сілавікі 28 лютага затрымлівалі падлеткаў. У гэтым ГЦ была прызначаная сустрэча прадстаўнікоў "ЧВК Родан" — новай моладзевай субкультуры.
Па звестках тг-канала "Флагшток", трох непаўналетніх затрымалі з ужываннем гумовых дубінак. Пазней стала вядома пра 25 затрыманых.
На ўваходзе ў ГЦ стаялі амапаўцы, якія правяралі змест тэлефонаў у падлеткаў.
"ЧВК Родан" — новая моладзевая субкультура, якая ўзнікла ў Расіі. Звестак пра яе пакуль шяшмат, але апошнія навіны звязаныя з бойкамі і затрыманнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.