Як у Гомелі затрымалі фельчара хуткай Алену Давыдаву
У Гомелі затрымалі фельчара хуткай Алену Давыдаву. Міліцыянеры і людзі ў цывільным схапілі яе, калі яна выйшла з дома.
Алена Давыдава — экалагічная актывістка, прыхільніца апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, была "кандыдатам пратэсту". Каб падаць дакументы ў ЦВК, Давыдава фактычна ўцякала з Гомеля ў сталіцу. Аднак яе не зарэгістравалі. Пасля фельчарцы паведамілі, што яна — кантакт першага ўзроўню, пазней — што заражаная каранавірусам. Сама Алена Давыдава сцвярджала, што вынікі тэсту падрабілі, каб яе ізаляваць і не даць магчымасці займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю.
У Гомелі 3 ліпеня былі і іншыя затрыманні. Нібыта такім чынам сілавікі не дапусцілі правядзенне акцыі салідарнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.