У Гомельскай вобласці на свіны грып захварэлі дзеці

У Гомельскай вобласці на свіны грып захварэлі дзеці

У Гомельскай вобласці на свіны грып захварэлі дзеці, інфармуе партал tut.by. Агулам у гэтым рэгіёне зафіксаваныя 7 выпадкаў захворвання H1N1 (на 27 студзеня). Вядома, што сярод хворых — жыхары Гомеля, Добрушскага і Рагачоўскага раёнаў. Іншыя падрабязнасці невядомыя.

У Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя запэўніваюць, што распаўсюджвання свінога грыпу ў рэгіёне не назіраецца.

"Смерцяў ад грыпу не было", — цытуе словы галоўнага дзяржаўнага ўрача Гомельскай вобласці Аляксандра Тарасенкі партал gp.by. А ўрач-эпідэміёлаг Лілія Астапенка кажа, што з пачатку студзеня ў вобласці зарэгістравана каля 30 тысяч зваротаў да лекараў у сувязі з ВРІ і грыпам. "На гэтым фоне сем выпадкаў H1N1 — кропля ў моры", —адзначае яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі