У гомельскіх крамах пачалі прадаваць сцяжкі Украіны (фота)
Прынамсі, такі тавар быў заўважаны ў мясцовым універмагу "Цэнтральны".
Такі здымак з Гомеля публікуе nn.by. Па словах аўтара здымка, у краме заўжды прадаюцца таксама дзяржаўныя сцягі Беларусі ды Расіі. А вось сцяжкі Украіны з’явіліся ўпершыню. Мабыць, сталі карыстацца попытам.
Фота — nn.by