У гонцы пераследу біятланіст Антон Смольскі заняў шостае месца

У гонцы пераследу біятланіст Антон Смольскі заняў шостае месца

На этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне 11 снежня адбылася мужчынская гонка пераследу. 

Наш суайчыннік Антон Смольскі заняў шостае месца, адстаўшы ад лідара на 41,8 секунды. Ён зрабіў два промахі. 

Напярэдадні Смольскі трапіў у тройку прызёраў.

Дзмітрый Лазоўскі быў сёння 31-м, Раман Ялётнаў — 37-м, а Сяргей Бачарнікаў — 52-м.

Тройку лідараў склалі французскія спартоўцы: Кентэн Фіён-Мае, Эміль Жаклен і Сімон Дэст'е.

У нядзелю ў мужчын пройдзе эстафета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі