У Гродне АМАП прыйшоў у краму "Адметнасць", затрымалі Вольгу Верамеенка

У Гродне АМАП прыйшоў у краму "Адметнасць", затрымалі Вольгу Верамеенка

3 чэрвеня ў Гродне каля 17-й гадзіны АМАП прыйшоў у краму "Адметнасць" на вуліцы Кірава, 3, якая гандлюе таварамі з беларускай сімволікай. Затрыманая гаспадыня крамы Вольга Верамеенка. Быў складзены адміністрацыйны пратакол за "пікетаванне". Сілавікі забралі тавары з бел-чырвона-белымі колерамі — некалькі скрыняў.

Таксама міліцыянеры зрэзалі вялікі банер крамы з выявай Кастуся Каліноўскага.

Супрацоўнікі Hrodna.life, якія займаюць суседняе памяшканне з крамай, на волі. Іх закрывалі ў рэдакцыі на час ператрусу, таму з імі пэўны час не было сувязі.

У Гродне АМАП прыйшоў у краму "Адметнасць", затрымалі Вольгу Верамеенка
Крама пасля ператрусу / @radiosvaboda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі