У Гродне на вялікім пажары згарэла 90 т саломы (фота)

Стог са 700 цюкоў саломы агульнай масай у 210 т загарэўся ў полі ля мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы каля вуліцы Лапянкоўскай. 

Работнікі сельгаспрадпрыемства "Путрышкі" спынілі пашырэнне агню на полі і ў жылы сектар. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, лакалізавалі і ліквідавалі агонь. Пры гэтым знішчана 90 т саломы, выратавана 120 т, інфармуе БЕЛТА

Хутчэй за ўсё, вінаватыя ў пажары чацвёра дзяцей ва ўзросце 12-14 гадоў. Разгляд праводзіць райаддзел міліцыі.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі