У Гродне правялі ўнікальны ранішнік для дарослых (фота)
Гродзенскі тэатр лялек вырашыў “упасці ў дзяцінства”. Уначы на 14 студзеня тэатральны калектыў разам з гледачамі адзначыў стары Новы год.
“Маленькія” дарослыя не толькі надзелі карнавальныя касцюмы. Яны таксама чыталі вершы для Дзеда Мароза і Снягуркі, стоячы на табурэтцы, як у савецкім дзяцінстве. Таксама пра мінулае нагадалі і стылізаваныя буфетчыцы на разліве шампанскага.
Падчас ранішніка госці вадзілі карагоды, удзельнічалі ў конкурсах, паглядзелі жартоўны фільм пра карнавальную ноч і казку “Таямніца Снежнай каралевы” ў дарослай інтэрпрэтацыі.
Таксама артысты тэатра выбралі уладальнікаў самага элегантнага і самага сэксуальнага касцюма. Пераможцы атрымалі магчымасць бясплатна трапіць на спектакль “Пікавая дама”.