У Гродне затрымалі таксіста, які адмовіўся везці міліцыянера

У Гродне затрымалі таксіста, які адмовіўся везці міліцыянера

У Гродне затрымалі таксіста, які адмовіўся везці міліцыянера. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу. "Пакаяльнае" відэа з таксістам з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. З яго вынікае, што інцыдэнт адбыўся ў мінулым годзе. Як толькі міліцыянер сеў у аўтамабіль, таксіст заявіў: "Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не ваджу".

У красавіку сёлета стала вядома, што сілавікі затрымалі  барысаўскага таксіста, які адмовіўся везці расійскага вайскоўца. "Пакуль не выведуць войскі, мы вас не возім", сказаў ён. Відэа, знятае таксістам, з'явілася ў інтэрнэце. Праз нейкі час яго знайшлі і абвінавачвалі ў "садзеянні экстрэмізму".

Скрыншот з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі