У Гродне жанчына памерла пасля аперацыі па змяншэнні страўніка — СМІ
Аперацыя, ілюстрацыйнае фота
22 жніўня ўначы ў Гродне памерла 42-гадовая пацыентка абласной бальніцы, піша "Зеркало" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Напярэдадні жанчыне ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы зрабілі аперацыю па змяншэнні страўніка. Пацыентка памерла праз нейкі час пасля гэтай аперацыі. Прычына невядомая. У жанчыны засталося маленькае дзіця.
Афіцыйна пра гэтае здарэнне не паведамлялі ні Мінздароўя, ні Следчы камітэт, ні пракуратура.
Адпаведную аперацыю робяць пацыентам з атлусценнем у выпадку, калі ёсць спадарожныя захворванні, а схуднець іншым чынам не атрымліваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.