У Гродне знік памятны знак у гонар паўстанцаў 1863-1864 гадоў
Зніклы і новы мемарыяльныя знакі / @hrodna1127
З фасада чыгуначнага вакзала Гродна знік памятны знак у гонар паўстанцаў 1863-1864 гадоў. А на яго месцы з'явілася шыльда ў гонар савецкіх падпольшчыкаў. Гэта заўважыў рэсурс @hrodna1127
Аляксандр Лукашэнка і яго прыхільнікі пастаянна кажуць, што нельга перапісваць гісторыю, і актыўна працягваюць гэта рабіць.
Між тым барэльеф працы Уладзіміра Панцялеева на чыгуначным вакзале Гродна быў прысвечаны канкрэтнай гістарычнай падзеі. Падчас паўстання 1863–1864 гадоў гімназісты і дробныя чыноўнікі спрабавалі скрасці са станцыі таварны цягнік. Праўда, захапіць ім удалося толькі паравоз. Да месца прызначэння дабраліся толькі 10 з 15 паўстанцаў, па дарозе іх заўважылі вайскоўцы і паднялі трывогу. Пра гэта некалькі гадоў таму расказвала выданне "Железнодорожник Беларуси".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.