У Грузіі аб'яўлена жалоба па загінуўшых пры апоўзні на курорце Шові
Колькасць загінуўшых у выніку стыхіі павялічылася да 13 чалавек / gov.ge
7 жніўня абвешчаны ў Грузіі днём жалобы ў памяць аб ахвярах апоўзня на курорце Шові. Адпаведнае рашэнне прыняў прэм'ер-міністр Іраклій Гарыбашвілі.
Буйны апоўзень сышоў на курорт увечар 3 жніўня. Колькасць загінуўшых у выніку стыхіі павялічылася да 13 чалавек. Працягваюцца пошукі больш за 20 зніклых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.