У Грузіі цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах. Што змянілася?

JAMnews
JAMnews

З 1 траўня 2018 года ў Грузіі цалкам забароненае курэнне ў грамадскіх месцах. Наогул, застаецца вельмі мала месцаў, дзе цяпер можна курыць, не баючыся штрафу або адміністрацыйнага пакарання. Уведзеныя таксама асаблівыя правілы наконт таго, дзе і як можна прадаваць цыгарэты, тытунь і наогул любыя вырабы і прадметы, звязаныя з курэннем.

Адпаведныя папраўкі ў закон "Аб кантролі за тытунём" былі прынятыя яшчэ 17 траўня 2017 года. Ініцыятарам паправак стала дэпутатка ад парламенцкай большасці Гугулі Маградзэ.

 

Дзе цяпер забаронена курыць у Грузіі?

Цалкам забаронена курыць:

• у кафэ-барах;

• рэстаранах;

• іншых месцах, куды людзі прыходзяць паесці;

• салонах прыгажосці;

• крамах;

• будынках гандлёвых аб'ектаў;

• у прыватных офісах;

• на заводах і фабрыках, у майстэрнях;

• на складах;

• у тэрміналах;

• ва ўсіх відах грамадскага транспарту, у тым ліку на караблях, катарах і нават лодках.

Для стадыёнаў прадугледжваецца спецыяльная рэгуляцыя — курэнне можа быць дазволенае на пяцідзесяці працэнтах тэрыторыі, але пры ўмове, што курцы будуць ізаляваныя ад тых, хто не курыць.

Штрафы за парушэнне правілаў курэння

Курэнне ў будынку ці на яго тэрыторыі караецца штрафам у 500 лары, у выпадку паўторнага парушэння штраф падвойваецца.

Курэнне ў пад'ездах шматкватэрных дамоў, на дахах і ліфтах караецца штрафам у 50 лары, у выпадку паўторнага парушэння штраф падвойваецца.

У выпадку парушэння правілаў арганізацыя будзе аштрафаваная на 500 лары, у выпадку паўторнага парушэння штраф падвойваецца.

Кіроўца грамадскага транспарту за курэнне на працоўным месцы будзе аштрафаваны на 500 лары, у выпадку паўторнага парушэння штраф падвойваецца.

Фізічная асоба за курэнне ў грамадскім транспарце будзе аштрафаваная на 50 лары, у выпадку паўторнага парушэння штраф падвойваецца.

 

Дзе курыць можна? 

 

У прыватным жылым доме
У спецыяльнай лабараторыі па вывучэнні тытунёвага дыму
У пенітэнцыярнай сістэме
У ізалятары часовага ўтрымання
У цыгара-барах, абсталяваных у адпаведнасці з патрабаваннямі закона аб ліцэнзіях і дазволах
У казіно
У спецыяльным курыльным пакоі ў транзітнай зоне аэрапорта, абсталяванай вентыляцыйнай сістэмай, куды нельга заносіць ежу і напоі
У стацыянарных псіхіятрычных і паліятыўных лячэбных установах і месцах для цяжкахворых пацыентаў.

 

Cам від цыгарэт стане незаконным

 

Любая публічная дэманстрацыя тытуню ў медыя, у фільмах і тэатральных пастаноўках цалкам забараняецца, калі гэта не выпадковыя здымкі або не частка творчай задумы. Выключэннем таксама з'яўляецца траплянне ў кадр курца падчас жывога эфіру.

Усё, што звязана з курэннем, нельга прапаноўваць для розыгрышу ў латарэях, у тым ліку ніякія аксэсуары і прылады для курэння.

Цыгарэты знікнуць з любых вітрын і прылаўкаў — як звонку гандлёвага аб'екта, так і знутры.

Там, дзе іх усё ж дазваляюць прадаваць, ніяк не дэманструючы на ​​вітрыне ці прылаўку, будзе вісець вялікі плакат, дзе будзе прадстаўленае заканадаўча зацверджанае медыцынскае папярэджанне, а таксама нумар тэлефона для кансультацый са спецыялістам для ахвочых кінуць курыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі