У Хартуме Лукашэнка і аль-Башыр выступалі са сцэны залацістага колеру (фота)
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала фотаздымкі з яго прылёту ў Судан. Як паведамлялася раней, каля трапа самалёта беларускага кіраўніка сустрэў прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр.
На фатаграфіях бачна, што кіраўнікі Беларусі і Судана падняліся на невялікую сцэну залацістага колеру. На ёй было зроблена некалькі сумесных фатаздымкаў.
У Судане ў Лукашэнкі прызначаныя перамовы з кіраўніцтвам дзяржавы, а таксама ўдзел у беларуска-суданскім дзелавым форуме.