У Хмяльніцкім з'явіцца вуліца імя загінулага беларуса Аляксея Скоблі
Ва ўкраінскім горадзе Хмельніцкім з’явіцца вуліца, названая ў гонар загінулага беларуса Аляксея Скоблі, які служыў ва ўкраінскіх Сілах спецаперацый. Так збіраюцца перайменаваць вуліцу расійскага пісьменніка Аляксандра Пушкіна.
Аляксей Скобля — беларускі баец з пазыўным “Тур”, які 13 сакавіка 2022-га гераічна загінуў у баю ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці. Рашэннем Уладзіміра Зяленскага “Туру” было пасмяротна нададзена званне Героя Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.