У Індыі Boeing 737 пры ўзлёце ўрэзаўся ў карову

Здарэнне адбылося ў індыйскім горадзе Сурат. Як паведамляе РБК, пасажырскі самалёт Boeing 737 пры ўзлёце ўрэзаўся ў карову, якая блукала па ўзлётна-пасадачнай паласе. 

У выніку авіякампаніі давялося адмяніць рэйс. Boeing 737 атрымаў значныя пашкоджанні, карова памерла ад траўмаў. Пасажыраў адправілі іншым рэйсам.

Мяркуецца, што карова магла выпадкова зайсці на ўзлётна-пасадачную паласу праз дзірку ў агароджы аэрапорта. Пілот не заўважыў жывёлу з-за цемры.

Фота — lifelida.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі