У індывідуальнай гонцы Домрачава заняла 16-е месца
Першай стала расіянка Кацярына Юрлава.
У фінскім Канціялахці ў рамках чэмпіяната свету па біятлоне прайшла індывідуальная гонка сярод жанчын на 15 км.
Пераможцай стала расіянка Кацярына Юрлава, на другім месцы — чэшка Габрыэла Соўкалава, трэцяй стала фінка Кайса Макярайнен.
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка з Беларусі Дар'я Домрачава на агнявых рубяжах зрабіла чатыры промахі і фінішавала толькі 16-й. Дарэчы, беларускія спартоўкі прыйшлі да фінішу даволі кучна. Надзея Пісарава закончыла гонку 18-й, Ірына Крыўко — 19-й, Надзея Скардзіна — 20-й, і толькі Анастасія Дубарэзава — 68-й.
Цяпер у агульным заліку Кубка свету Домрачава апярэджвае Мякярайнен толькі на 4 ачкі. Любая наступная памылка, і беларуска страціць лідарства.
12 сакавіка пройдзе індывідуальная гонка сярод мужчын.
Фота — belta.by