У Іспаніі падстрэлілі супрацоўніка заапарка ў касцюме гарылы
Здарэнне адбылося ў горадзе Тэнэрыфе падчас адной з трэніровак. Адпрацоўваліся неабходныя дзеянні на выпадак уцёкаў жывёлаў з заапарку.
Адзін з супрацоўнікаў пераапрануўся ў касцюм гарылы, каб зымітаваць ўцёкі малпы з клеткі. Аднак ветэрынар заапарка, які знаходзіўся паблізу, не пазнаў у гэтым касцюме свайго калегу (верагодна, ён не ведаў пра вучэнні) і стрэліў у яго транквілізатарам з дозай, здольнай усыпіць 180-кілаграмовую малпу.
Пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы, паведамляе РІА "Новости".
Фота — ria.ru