У Іўеўскім раёне хлопчык выпіў растваральнік, ён у бальніцы
У бутэльцы з-пад мінеральнай вады знаходзіўся растваральнік / Следчы камітэт
У Іўеўскім раёне трохгадовы хлопчык памылкова выпіў растваральнік — ён быў у бутэльцы з-пад мінеральнай вады. Здарэнне адбылося вечарам 16 ліпеня.
Хлопчык гуляў побач з бацькам, той рамантаваў машыну. Побач з аўтамабілем стаяла бутэлька з растваральнікам. Яе па памылцы ўзяло дзіця і выпіла вадкасць. Бацька хлопчыка выклікаў медыкаў. У бальніцы пацярпеламу аказалі першую дапамогу, яго жыццю нічога не пагражае.
Следчы камітэт праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.