У Іўеўскім раёне перакуліўся легкавік з кампаніяй моладзі

У Іўеўскім раёне перакуліўся легкавік з кампаніяй моладзі

У Іўеўскім раёне перакуліўся легкавік з кампаніяй моладзі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, ДТЗ адбылося каля 4-й гадзіны раніцы ў нядзелю на аўтадарозе Лаздуны — Доўнары. На закругленні дарогі 18-гадовы хлопец, які не мае вадзіцельскіх правоў, не саўладаў з кіраваннем, і "Аўдзі" з'ехала ў правы кювет. Там аўтамабіль і перакуліўся.

Траўмы атрымала і была шпіталізаваная 18-гадовая дзяўчына-пасажыр (яна знаходзілася на заднім сядзенні), кіроўца і яшчэ два пасажыры сур'ёзна не пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі