У Карачанцава, які трапіў у ДТЗ, дыягнаставалі страсенне мозгу

У Карачанцава, які трапіў у ДТЗ, дыягнаставалі страсенне мозгу

У Мікалая Карачанцава, які ўвечары ў панядзелак трапіў у ДТЗ, дыягнаставалі страсенне мозгу. Як інфармуе РІА "Новости", аўтааварыя адбылася ў Шчолкаўскім раёне Падмаскоўя, у ёй удзельнічалі Toyota Highlander і грузавая "Газель". Легкавік, які спрабаваў абагнаць "Газель", апынуўся на абочыне, дзе перакуліўся. Акцёр знаходзіўся на пасажырскім сядзенні.

Спачатку Карачанцава шпіталізавалі ў бальніцы Шчолкава, а пасля адвезлі ў адну з маскоўскіх клінік.

Мікалаю Карачанцаву 72 гады. Ён зняўся больш чым у 100 мастацкіх фільмах, больш за 20 гадоў працаваў у тэатры. 12 гадоў таму акцёр трапіў у ДТЗ, атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, месяц правёў у коме. Пасля доўгія гады праходзіў рэабілітацыю, да акцёрскай дзейнасці вярнуцца ўжо не мог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі