У Казахстане плануецца мітынг за адстаўку беларуса

Андрэй Скабелка / shaiba.kz
Андрэй Скабелка / shaiba.kz

У Казахстане плануецца мітынг за адстаўку беларускага трэнера Андрэя Скабелкі. Заўзятары хакейнага клуба "Барыс" патрабуюць адхіліць яго кіраўніцтва і трэнерскі штаб. Справа ў тым, што ўпершыню ў гісторыі "Барыс" заняў апошняе месца ва Усходняй канферэнцыі КХЛ. Да таго ж заўзятараў абурае кадравая палітыка — засілле ў камандзе легіянераў. Шмат прэтэнзій менавіта да Скабелкі.

Як паведамляе shaiba.kz, яшчэ ў чэрвені заўзятары стварылі петыцыю са сваімі патрабаваннямі. Нарэшце на яе адрэагаваў гендырэктара "Фонду падтрымкі індустрыі турызму і спорту" (заснавальніка хакейнага клуба) Асхат Сейсембек. Ён паабяцаў даць адказ да 25 ліпеня. Калі ён не задаволіць заўзятараў, яны прымуць рашэнне аб правядзенні шэсця/мітынгу з патрабаваннем адправіць у адстаўку і кіраўніцтва клуба, і трэнерскі штаб. Ужо падрыхтаваныя адпаведныя дакументы.

52-гадовы Андрэй Скабелка — вядомы беларускі хакеіст. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2007 годзе. Працаваў з клубамі з Беларусі, Расіі і Казахстана, быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай нашай краіны (у 2012-2013 гадах), прызнаваўся найлепшым хакейным трэнерам РБ. Скабелка працуе з "Барысам" другі раз: спачатку ў 2018-2020 гадах, пасля вярнуўся ў 2022-м. Чакалася, што, нягледзячы на няўдалы сезон, ён застанецца галоўным трэнерам "Барыса".

Сёлета беларускі спецыяліст вымушана пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Казахстана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі