У КДБ праверылі будоўлю каля мемарыяла “Курапаты”

У КДБ праверылі будоўлю каля мемарыяла “Курапаты”

У КДБ Беларусі адказалі на запыт старшыні добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча. З адказу вынікае, што ў камітэце дзяржбяспекі праверылі факт будоўлі ў Курапатах, а матэрыялы праверкі накіравалі ў Генпракуратуру. Бо менавіта там сочаць за выкананнем закона “Аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Астаповіч.

Антон Астаповіч: “Напісана, што праведзеная праверка, а матэрыялы перададзеныя ў Генпракуратуру. Калі б праверка не выявіла ніякіх парушэнняў, матэрыялы ў пракуратуру не перадавалі б. Такое аператыўнае рэагаванне падмацоўвае думку, што працэдура аукцыёна і выдзялення зямлі, падгон межаў ахоўнай зоны пад патрэбы гэтага інвестпраекта мелі месца”.

На дадзены момант будоўля каля Курапатаў, якая выклікала 15-дзённыя пратэсты актывістаў і мясцовых жыхароў, прыпыненая. Але зямля, на якой яна вялася, па-ранейшаму знаходзіцца па-за ахоўнымі зонамі. Гэта значыць, што яе зноў могуць прадаць на аўкцыёне.

У КДБ праверылі будоўлю каля мемарыяла “Курапаты”
Фота з Facebook Антона Астаповіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі