У Кішынёве на акцыю пратэсту выйшлі 10 тысяч чалавек

У цэнтры Кішынёва ў нядзелю сабралася 10-тысячная акцыя. Яе склікалі прыхільнікі грамадзянскай платформы "Годнасць і справядлівасць". Яны заклікаюць грамадзян падтрымаць патрабаванні да ўладаў пра вяртанне ў Малдову "скрадзеных" у канцы 2014 года з трох банкаў больш за 1 мільярд долараў, перадае interfax.by.

Яны заклікаюць да адстаўкі генпракурора, дырэктара Нацыянальнага цэнтра па барацьбе з карупцыяй, дырэктара Мытнай службы, кіраўнікоў Вышэйшай судовай палаты, Апеляцыйнай палаты Кішынёва, Савета па абароне канкурэнцыі. Грамадзянская платформа "Годнасць і справядлівасць" лічыць неабходным неадкладна рэфармаваць гэтыя ўстановы.

Акрамя таго, пратэстоўцы патрабуюць ад уладаў забяспечыць рэальную свабоду выказвання і свабоду прэсы.

Фота — MOLDNEWS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі