У Круглянскім раёне разаралі восем старажытных курганоў (відэа)
Археолагі б’юць трывогу: гэта ўжо не першы выпадак знішчэння гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Гэтыя курганам не меней за тысячу гадоў. З васьмі былі вывучаныя толькі два. Нягледзячы на тое, што курганы размяшчаліся проста пасярод пашы, археолагі былі ўпэўненыя, што кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства пра іх ведае.
Кіраўніцтва прадпрыемства заяўляе, што не мела ніякіх папярэджанняў пра ахоўную зону.
Пасля розгаласу ў колах гісторыкаў і краязнаўцаў, раённыя ўлады раздалі ўсім кіраўнікам раённых прадпрыемстваў брашуры з апісаннем помнікаў археалогіі і памятку аб адказнасці да іх разбурэнне.
Магілёўскія археолагі ўжо накіравалі ў Міністэрства культуры зварот з патрабаваннем разабрацца з інцыдэнтам па знішчэнні курганоў і пакараць вінаватых. Вырашана правесці выратавальныя раскопкі, каб знайсці ў зямлі ацалелыя рарытэты, інфармуе АНТ.