У Крычаве каля мемарыяла была "тэатралізаваная пастаноўка" з удзелам "нацыстаў"

"Крычаўляне змаглі акунуцца ў атмасферу страху смерці і адчаю"

"Крычаўляне змаглі акунуцца ў атмасферу страху смерці і адчаю" / krichevlive.by

У Крычаве каля мемарыяла "Воін і партызанка" арганізавалі "тэатралізаваную пастаноўку" з удзелам "нацыстаў". Так мясцовыя ўлады ўшанавалі памяць ахвяр нацысцкіх канцлагераў.

Спачатку прайшоў традыцыйны мітынг-рэквіем. А пасля, як піша раённая газета, "крычаўляне змаглі акунуцца ў атмасферу страху смерці і адчаю, дзякуючы тэатралізаванай пастаноўцы, якая ў многіх выклікала слёзы на вачах". Моладзь падзялілі на дзве групы: адныя былі ў ролі вязняў канцлагера, а іншыя, апранутыя ў нямецкую форму часоў Другой сусветнай вайны і з аўтаматамі ў руках, былі "акупантамі". Асабліва вылучалася тэатральнымі здольнасцямі кіраўнічка "нацыстаў" з бізуном у руках.

За гэтым назірала мясцовае кіраўніцтва, у тым ліку старшыня райвыкакама Андрэй Седукоў. Толькі пасля заканчэння "тэатральнай пастаноўкі" адбылося ўскладанне кветак да мемарыялу.

У Крычаве каля мемарыяла была "тэатралізаваная пастаноўка" з удзелам "нацыстаў"
У Крычаве каля мемарыяла была "тэатралізаваная пастаноўка" з удзелам "нацыстаў"
У Крычаве каля мемарыяла была "тэатралізаваная пастаноўка" з удзелам "нацыстаў"
У Крычаве каля мемарыяла была "тэатралізаваная пастаноўка" з удзелам "нацыстаў"
У Крычаве каля мемарыяла была "тэатралізаваная пастаноўка" з удзелам "нацыстаў"
У Крычаве каля мемарыяла была "тэатралізаваная пастаноўка" з удзелам "нацыстаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі